Калядкі ў бібліятэцы

13 студзеня ў госці ў бібліятэку завіталі калядоўшчыкі – вучні 4 класа СШ №5.

Дзеці пазнаеміліся з гісторыяй святкавання Каляд, паспявалі, пагулялі ў калядныя гульні «Казла вадзіць», «Ці быць нам у згодзе ў гэтым годзе», «Падушачка» і іншыя, паваражылі, патанчылі. Дадому дзеці пайшлі з добрым настроем і салодкімі падарункамі.

08 07 06 05 03 02 01