Турнір знаўцаў «Таямніцы роднай мовы»

Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы завяршыўся турнірам знаўцаў «Таямніцы роднай мовы». Удзельнікамі турніру сталі вучні 4 «Б» класа сярэдняй школы №5. Нягледзячы на тое, што заданні былі не вельмі простымі (каб выканаць іх, трэба было добра падумаць), дзеці з імі справіліся. Пры гэтым яны паказалі не толькі добрыя веды, кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку, але і любоў і павагу да роднай мовы.

010 09 08 07 06 05 04 02 01