Выстава-фотатэст «Твар у твар з беларускімі пісьменнікамі»

Да Дня беларускага пiсьменства ў гарадской бібліятэцы арганізавана выстава-фотатэст «Твар у твар з беларускімі пісьменнікамі».

Сусветныя класікі ва ўсіх на слыху, яны больш пазнавальныя сярод чытачоў. А ці знаемы нам выгляд беларускіх пісьменнікаў, чые творы чыталі альбо пра якія чулі? Гэта невялікі экзамен для чытачоў бібліятэкі, якія наведваюць  установу ў гэтыя дні. Мэта фотатэста – прыцягнуць увагу да беларускай літаратуры, выклікаць цікавасць да таго ці іншага пісьменніка, да яго мастацкай спадчыны.

Побач з партрэтамі аўтараў – кнігі з іх творамі, дзе раскрываецца цэлы шэраг тэм, узнімаюцца праблемы, апісваюцца падзеі. Тут і гісторыя – сучасная і старажытная, вайна, каханне, усе тое, што хвалюе кожнага чытача.

02 03

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *