Дзень роднай мовы

21 лютага ў гарадской бібліятэцы прайшоў дзень роднай мовы «І толькі ў мове роднай буду вечны». Бібліятэку наведалі навучэнцы Жодзінскага прафесійнага ліцэя. Тэатр «Святло і цені» паказаў пастаноўку прытчы «Яблынька» на роднай мове. Адбылася сустрэча з членам народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Натхненне» Ірынай Хілюціч, якая прачытала свае вершы. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі цікавае падарожжа па Мовазнавіі, мэта якога – садзейнічаць паглыбленню ведаў пра культурную спадчыну Беларусі, багацце беларускай мовы.Навучэнцы выдатна справіліся з заданнем «Пакажы прыказку», марской віктарынай, паадгадвалі беларускія загадкі і паўдзельнічалі ў конкурсе «Самы кемлівы». Дзяўчаты і хлопцы з задавальненнем фатаграфаваліся. Многія ў гэты дзень запісаліся ў бібліятэку.