«Паэзія ў ваенным шынялі»

Выстава-віктарына «Паэзія ў ваенным шынялі» прысвечана памяці беларускіх паэтаў, загінулых у часы Вялікай Айчыннай вайны. На экспазіцыі прадстаўлены партрэты гэтых паэтаў, кароткія біяграфічныя звесткі і вершы. Віктарына заключаецца ў тым, каб дапоўніць прапушчаным словам чатырохрадкоўі, якія размешчаны на зорках. Хто адгадае ўсе словы, атрымлівае падарунак – «партызанскую гарбату», у склад якой уваходзяць беларускія травы (чабор, рамонак, ліпа, мята і інш.).