Каханне праз прызму творчасці беларускіх пісьменнікаў

Цэнтральная гарадская бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу, арганізаваную да Дня Святога Валянціна, прысвечаную, вядома ж, каханню, «Каханне праз прызму творчасці беларускіх пісьменнікаў».

Асаблівасць гэтай выставы ў тым, што на ей прадстаўлены творы пра каханне 25 беларускіх пісьменнікаў, ад Якуба Коласа і Максіма Гарэцкага да сучаснікаў — Людмілы Рублеўскай і Андрэя Федарэнкі. Гэта своеасаблівая анталогія тэмы кахання ў беларускай прозе за апошнія сто гадоў. Як любілі нашы бацькі, дзяды і прадзеды, як змянілася за гэты час стаўленне да праявы гэтага інтымнага пачуцця.