Мовай беларускiх часопiсaў

Да Дня роднай мовы зала перыедыкi падрыхтавала інтэлектуарыум «Мовай беларускiх часопiсaў».

«Полымя» — гэта найстарэйшы штомесячны лiтаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопic. «Роднае слова» — выданне, на старонках якога друкуюцца лiтаратурна-крытычныя матэрыялы пра творчасць знакамiтых айчынных i замежных пiсьменнiкаў, мовазнаўчыя даследаваннi па гicторыi беларускай мовы. «Маладосць» публiкуе прозу, паэзiю, публiцыстыку, пераклады.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.