Гістарычны каляндар «Постаці беларускай гісторыі»

Гістарычны каляндар «Постаці беларускай гісторыі» залы галіновай літаратуры створаны з мэтай захавання гістарычна-культурнай спадчыны нашай краіны Беларусі. «Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню» – галоўная думка праекта.

Кожны месяц прысвечаны адной з асоб, якія сваім жыццём і дзейнасцю пакінулі сапраўдны след у нашай айчыннай гісторыі, верна, шчыра і праведна служылі беларускаму народу. Яны для нашчадкаў – штодзенны прыклад і арыенцір, каб у нашай старонкі было не толькі гераічнае мінулае, але і надзейны сённяшні дзень і перспектыўная будучыня…