Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца!…

30 сакавіка быў прысвечаны Дню роднай мовы. У бібліятэку на мерапрыемствы завіталі маленькія дзеткі з дзіцячага садка №19 і юныя чытачы з СШ №4, СШ №5, СШ №6, якіх сустрэлі любімыя казачныя героі – Кот Матроскін, вясёлы Нязнайка і добрыя, чароўныя дзяўчынкі Алёнушка і Машанька.

Маленькія госці зазірнулі ў чароўны свет бібліятэкі, у царства Дзіцячай кнігі, дзе з захапленнем пагарталі цікавыя і яскравыя старонкі беларускіх казачных выданняў, знайшлі знаёмыя творы і любімых герояў, пра якіх дружна развучылі лічынку. А яшчэ актыўна адгадвалі загадкі і гулялі ў гульні. Асобным падарункам для дзетак з’явіўся спектакль Тэатра ценяў “Хлопчык і яблынька”.

Шматлікая школьная публіка сустрэлася з беларускай пісьменніцай Святланай Быкавай, аўтарам прыгодніцкіх і паэтычных кніг для дзяцей, старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Пісьменніца расказала і прэзентавала свае кнігі “Добрые истории”, “Солнечный зайчик”, “Мечты сбываются, или космические приключения Тёмы и Soulарика” і інш., заінтрыгавала юных слухачоў сваімі аўтарскімі загадкамі. Самыя ўважлівыя і актыўныя слухачы атрымалі падарункі ад аўтара. Усмешкам не было межаў!

Напрыканцы мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі бліжэй пазнаёміцца з героямі казак, пажартаваць і зрабіць пацешнае селфі на памяць.