Сустрэча з рэдакцыяй часопіса «Вожык»

У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў часопісу «Вожык», любімаму і чаканаму для чытачоў не аднаго пакалення. Яго можна назваць часопісам-сучаснікам, які чула рэагаваў на жыццевыя перамены, цікавіў чытача грамадскімі і бытавымі праблемамі злабадзеннасці. Часопіс адчувае водар і смак сенняшняга жыцця, а перадаюць яго аматары вострага слова.

27 красавіка ў Цэнтральная гарадской бібліятэцы г. Жодзіна адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса Юліяй Зарэцкай і карыкатурыстам Аляксандрам Каршакевічам.

Юлія Зарэцкая паведаміла гісторыю часопіса, яго ролю ў час вайны і пасляваенныя гады, нагадала пісьменнікаў, якія з’яўляліся яго аўтарамі, правяла некалькі віктарын з уручэннем часопіса з аўтографам.

Аляксандр Каршакевіч як карыкатурыст зрабіў шмат сяброўскіх шаржаў на ўдзельніках сустрэчы. Хаця ахвотнікаў атрымаць з рук знакамітага аўтара свае адлюстраванне было значна больш, на што Аляксандр Пятровіч паабяцаў завітаць ў Жодзіна яшчэ раз, бо ім вельмі ў нас спадабалася.

Падчас сустрэчы выступіў мясцовы «вожыкавец» Віталь Жураўскі, які часта друкуе свае гумарэскі ў гэтым часопісе, а ў апошніх нумарах нават п’есу «Жонка ў шафе».

Супрацоўнікі бібліятэкі паставілі некальці сцэн па матэрыялах часопіса. А ў падарунак ад бібіліятэкі «вожыкаўцы» атрымалі… вожыка, зробленага сваімі рукамі.