Борисов — культурная столица Беларуси

Асаблiвае месца сярод беларускiх гарадоў з багатым гicтарычным мiнулым займае Барысаў. Барысаў – адмiнiстрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна Мiнскай вобласцi, буйны прамысловы i культурны цэнтр Беларусi, адзiн з самых старажытных гарадоў рэспублiкi. Датай заснавання лiчыцца 1102 год. Першае пэўнае згадванне пра горад у Лаўрэнцьеўскiм летапicе як пра крэпасць Полацкага княства адносiцца да 1127 года. У 2021 годзе Барысаў абвешчаны культурнай сталiцай Беларусi. Зал перыёдыкi падрыхтаваў экспазiцыю «Культурная сталiца Беларусi 2021 года». Горад даў Беларусi i cвету шмат вядомых прозвiшчаў. I.Каладзееў – бiблiяфiл i мецэнат, будучы мiнicтр замежных спраў ССР А.Грамыка вучыўся ў Барысаўскiм тэхнiкуме, ураджэнцы горада – народны мастак Беларусi А.Анiкейчык i заслужаны дзеяч мастацтваў В.Шкаруба. Лiтаратурныя традыцыi падрымлiвалi ў горадзе такiя пiсьменнiкi i паэты, як Я.Купала, В.Зуёнак, С.Законнiкаў, А.Ставер, М. Мятлiцкi., Г. Далiдовiч i iнш. У сувязi з атрыманнем Барысавам ганаровага статусу «Культурная сталiца Беларусi 2021 года» на працягу ўсяго года запланаваны рэспублiканскiя i рэгiянальныя творчыя праекты, будуць праведзены акцыi, форумы, многiя iншыя мерапрыемствы. Гораду на Бярэзiне ёсць пра што расказаць i ёсць што паказаць гасцям.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *