Арт-палітра «Мастак-абстракцыяніст»

На абанеменце галіновай літаратуры прадстаўлена арт-палітра «Мастак-абстракцыяніст», якая прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Андруковіча.

Андруковіч Канстанцін Мікалаевіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Жодзіна. У 1974-1979 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года.

Мае шэраг персанальных выстаў. Прымаў удзел у шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх выставах і праектах.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Музеі рускага сучаснага мастацтва (Нью-Джэрсі, ЗША), галерэі «Alla Pavlova» (Дордрэхт, Галандыя), у прыватных і карпаратыўных калекцыях.

Творчасць мастака характарызуецца фармальна-канструктывісцкім пошукам, гарманізацыяй абстрактных каляровых плям.