Упершыню ў бібліятэку

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Сёння бібліятэку ўпершыню наведалі выхаванцы дзіцячага садка №17. Дзеткі даведаліся, хто працуе ў бібліятэцы, як знайсці патрэбную кнігу, як можна стаць чытачом. Вельмі спадабалася хлопчыкам і дзяўчаткам тэатралізаваная беларуская народная казка «Зайкава хатка», падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі. А потым дзеці з задавальненнем гарталі старонкі кніг і часопісаў.