Паэтычнае караоке «Сонечныя вершы»

У Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэцы гучала мілагучная яскравая беларуская мова. Гэта юбілейны год для класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зоські Верас, Максіма Танка… Паэтычнае караоке «Сонечныя вершы» дало вучням 4 «Б» класа СШ №6 цудоўную магчымасць здзейсніць займальнае падарожжа ў краіну прыгожай беларускай паэзіі. З захапленнем хлопчыкі і дзяўчаткі слухалі і самі чыталі на памяць вясёлыя і сумныя, добрыя і пазнавальныя вершы класікаў і сучасных паэтаў, узнаўлялі вершаваныя радкі, гулялі ў «перакладчыкаў». Вельмі прыемна, што дзеці ведаюць родную мову і з павагай да яе адносяцца.