Часопіс «Вясёлка» святкуе юбілей»

Кніжкін тыдзень, дзень трэці — «Часопіс “Вясёлка” святкуе юбілей!». 65 гадоў — гэта вам не жартачкі! У кожным нумары «Вясёлкі» можна знайсці загадкі, вершы, смяшынкі, крыжаванкі, размалёўкі, рэбусы, цікавыя казкі. Гэтыя казкі можна чытаць, слухаць, расказваць, а можна паглядзець казку ў пастаноўцы лялечнага тэатра. Сёння хлопчыкі і дзяўчаткі пазнаёміліся з вядомай беларускай народнай казкай «Зайкава хатка». А дзеткі з дзіцячага садка №21 сёння прыемна здзівілі ўсіх. Яны падрыхтавалі і паказалі казку на беларускай мове.