150 год з дня нараджэння А.Ф. Купрыянавай

150 гадоў таму, 10 красавіка, нарадзілася Анастасія Фамінічна Купрыянава.

Купрыянава стала правобразам гераіні Манумента ў гонар савецкай Маці-патрыёткі, устаноўленага ў 1975 годзе ў Жодзіне.

Усе свае жыцце Анастасія Купрыянава правяла ў працы. Яна нарадзіла пяцярых сыноў: Мікалая, Міхаіла, Сцяпана, Уладзіміра і Пятра. Усе яны таксама працавалі, а потым сышлі на фронт. Услед за імі пайшла да партызан і маці. Анастасія Купрыянава дапамагала партызанскім атрадам: гатавала ежу, мыла і прыбірала. Напэўна, матчына сэрца верыла, што хтосьці таксама дапаможа яе сынам.

На жаль, пяцярым сынам не наканавана было вярнуцца дадому. Усе яны загінулі на фронце. Маці пасля вызвалення Беларусі вярнулася ў Жодзіна і працягвала працаваць усе свае астатняе жыцце.

Купрыянавай першай у горадзе прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін Жодзіна» — у 1972 годзе. Са 100-гадовым юбілеем яе віншавалі жыхары ўсяго СССР, у тым ліку маршал Савецкага Саюза Іван Баграмян.

Да 150-годдзя з дня нараджэння А.Ф. Купрыянавай у аддзеле абслугоўвання падрыхтавана выстава-прысвячэнне «Святло мацярынскай душы».