Мастацкая галерэя по творах Я. Купалы і Я. Коласа

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа падрыхтавана арт-палітра «Мастацкая галерэя по творах Я. Купалы і Я. Коласа».

Шматлікім беларускім мастакам пашанцавала стаць ілюстратарамі твораў Я.Купалы і Я.Коласа, спалучыць сваю творчасць, свае майстэрства з геніальным мастацкім словам і мастацкімі вобразамі нашых класікаў. М. Басалыга, М. Селяшчук, Г. Шапялевіч, В. Сакалоў, У. Вішнеўскі, А. Волкаў і інш. мастакі перавялі з беларускай мовы на мову фарбаў паэтычныя вобразы нашых класікаў. Вельмі шыкоўна ўдалося праілюстраваць «Новую зямлю» В. Шаранговічу. Мастак і сам з ранняга дзяцінства працаваў на зямлі і добра ведаў сялянскую працу, можа таму так выяўна адчуваецца ў яго малюнках радасць працы, якая прыносіць задавальненне героям паэмы. В. Шаранговіч не толькі вывеў абаяльныя вобразы коласаўскіх герояў, але і адлюстраваў нацыянальны характар.

У адным з паэтычных зборнікаў Я. Купалы для мастацкага афармлення выкарыстаны рэпрадукцыі карцін мастака Алеся Марачкіна — заснавальніка жодзінскай выяўленчай студыі. Яго працы ўдала ўпісаліся ў кантэкст купалаўскіх паэтычных вобразаў.

Дапаўняюць арт-палітру шматлікія альбомы рэпрадукцый з мэтай больш падрабязна пазнаеміць жадаючых з творчасцю прадстаўленых мастакоў.