Паэтычная трыбуна «Купалаўская спадчына»

7 ліпеня 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы.

Янка Купала — класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы, народны паэт Беларусі.

Да юбілею пісьменніка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы дзейнічае паэтычная трыбуна «Купалаўская спадчына», дзе кожны жадаючы можа прачытаць верш аўтара.