Незалежная, адзіная – у нашым сэрцы Беларусь

«Незалежная, адзіная – у нашым сэрцы Беларусь»  – выстава з такой назвай аформлена на абанеменце галіновай літаратуры да Дня народнага адзінства.

Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй Беларусі, яе славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа. Таксама сабрана літаратура, у якой расказваецца аб дасягненнях беларусаў, аб людзях, якія праславілі нашу краіну. Выданні даюць поўнае ўяўленне аб прыгажосці роднай Беларусі.