Сустрэча з мясцовымі паэтамі Лідзіяй Навумавай і Ірынай Хілюціч

21 верасня ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча з мясцовымі паэтамі Лідзіяй Навумавай і Ірынай Хілюціч. Мерапрыемства наведалі навучэнцы Жодзінскага прафліцэя.

Лідзія Мікалаеўна і Ірына Анатольеўна з’яўляюцца ўдзельнікамі народнага аматарскага калектыву «Натхненне», сааўтары некалькіх паэтычных зборнікаў, а ў Лідзіі Навумавай сёлета выйшаў зборнік «А мама ждет…». Мясцовыя паэты прачыталі свае вершы аб радзіме, прыродзе, пачуццях да бацькоў і дзяцей, падзяліліся сваімі думкамі і ўспамінамі. Акрамя гэтага, было і некалькі забаўляльных момантаў, такіх як гульня, дзе аднаму ўдзельніку неабходна было даць апісанне прадметаў, а другому адгадаць, што гэта, а таксама не абышлося без вяселых фокусаў. На памяць аб сустрэчы Лідзія Навумава і Ірына Хілюціч падарылі калектыву прафліцэя некалькі кніг са сваімі вершамі.