Паэтычная кампазіцыя «Геніі беларускай літаратуры»

9 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбылася паэтычная кампазіцыя «Геніі беларускай літаратуры», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікамі мерапрыемства былі вайскоўцы тэрміновай службы 65-й аўтамабільнай брыгады. Яны даведаліся пра жыццевы і творчы шлях народных паэтаў Беларусі, з ахвотай дэкламавалі вершы класікаў, у тым ліку ў перакладах на розныя мовы свету. Таксама паспрабавалі сябе ў ролі ілюстратараў да твораў Я. Купалы і Я. Коласа, спявалі песні на творы паэтаў, асабліва вылучыўся Іван Міцкевіч, можа, таму што яго прозвішча супадае з прозвішчам Якуба Коласа. Іван падрыхтаваў цікавы аповед пра літаратурную дзейнасць першай паловы ХХ ст.