Адзінай матулі ў свеце

Для кожнага з нас мама – самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі – і навек. Паэты называюць яе ласкава сонекам, светлай зараначкай… Выстава «Адзінай матулі ў свеце», падрыхтаваная ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі, прапануе кнігі з вершамі лепшых беларускіх і рускіх паэтаў пра маці, маму, матулю – з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах.