Юбілейнае сузор’е

Свет дзіцячых кніг таемны і разнастайны. За кожнай кнігай стаіць асоба яе аўтара, непаўторная, як і сама кніга. 2022 год выдаўся вельмі шчодры на юбілеі. 140 гадоў з дня нараджэння песняроў зямлі беларускай – Янкі Купалы і Якуба Коласа, 110 гадоў – з дня нараджэння Максіма Танка. 105-гадовы юбілей святкуюць Янка Брыль  і Пімен Панчанка. Гэты год юбілейны для Леаніда Прокшы, Алены Васілевіч, Галіны Васілеўскай, Янкі Галубовіча, Раісы Баравіковай, Сяргея Давідовіча і  многіх-многіх іншых. Колькі цудоўных вершаў, казак, апавяданняў напісалі яны для дзяцей.

У аддзеле дзіцячага чытання бібліятэкі працуе выстава «Юбілейнае сузор’е». Запрашаем нашых юных чытачоў. Прыходзьце, чытайце, адкрывайце для сябе чароўны свет роднай літаратуры!