Ирина Хилютич

ДЕНЬ МАТЕРИ

Октябрь наполняет сердце грустью,
Предчувствуя холодный снегопад,
День Матери плывет над Белой Русью
Наградой дорогой средь всех наград.
Плывет прощальным журавлиным клином
От нас ушедшим мамам навсегда,
Заботливым, благоразумным сыном
Он материнским поклоняется годам.
А мы-то все по своей сути дети,
И каждый чувствует, наверное, из нас,
Что больше всех нужны на этом свете
Своим мы мамам. Они молятся за нас!
Октябрь наполняет сердце грустью,
Предчувствуя холодный снегопад,
День Матери плывет над Белой Русью
Наградой дорогой средь всех наград.
Плывет прощальным журавлиным клином
От нас ушедшим мамам навсегда,
Заботливым, благоразумным сыном
Он материнским поклоняется годам.
А мы-то все по своей сути дети,
И каждый чувствует, наверное, из нас,
Что больше всех нужны на этом свете
Своим мы мамам. Они молятся за нас!

***

ДАЧЦЭ ГАНЬЦЫ

А мая дзяўчынка – лёгкая пушынка…
Першая ўсмешка і нясмелы крок,
Прытуляе шчыра ручка-павуцінка
Да сябе уранку і ў вячэрні змрок.
А мая дзяўчынка – тонкая сцяблінка,
Першае пытанне і жыцця абшар.
Асвятляе ціха божая іскрынка
Мне ў цемры лёсу спадзявання твар.
А мая дзяўчынка – срэбная сцяжынка,
Першае каханне. Летуценняў баль…
Толькі б не слязінка болю і адчаю,
Толькі б не варушыў сэрца крыўды жаль.
А мая дзяўчынка – удалячынь сцяжынка.
Кліча і чакае ўжо яе сусвет.
Хай заўжды красуе залатой збажынкай…
Так трымае маці ў далонях свет.

***

МАЕ НАДЗЕІ

Лёгкі дзьмухавец — празрысты шар,
Нібы думак маіх і надзей абшар,
Ад подыху ветру растаў у прасторы,
Нібы думак маіх і надзей узоры.

Адзін з парасонікаў асеў на капялюш,
Пачакай жа, прахожы, яго ты не руш,
Але незнаёмец спакойна сцярушыў —
Так і надзеі мае хтось парушыў.

Прызямліўся на сцежку другі ў кругаверці,
I нечыя ногі паспелі расцерці
Гатовае да новай квецені цельца,
Нібы думак маіх і надзей цяпельца.

А яшчэ паляцела іх колькі ўвысь —
Да аблокаў, да сонца, да бліскавіц,
Дзе прытулак свой знойдуць неспадзявана,
Як надзеі мае ўсё ж позна ці рана.

***

РОСНАЕ СВІТАННЕ

Шчодраю сялянскаю рукою
Раскідала ноч сваю расу,
Каб, застыўшы ў харастве спакою,
Прыпаднесці раннюю красу.
Ціхая мелодыя сусвету
Чаравала прадсвітальны час,
Жамчутовай нізкаю планету
Ўлюблёна выткаўшы што раз.
Кожную такою раніцою
Я ступала ў ледзяністы жар,
Зноў душа іграла зарніцою,
Бараніў яе зямелькі дар.