Беларуская мова ў трэндзе

21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” Вольгай Сакаловай з навучэнцамі Жодзінскага прафесійнага ліцэя. Гэта сустрэча   падцвердзіла, што цікавасць да сваёй роднай мовы ў беларусаў не згасае. Настаўнік па адукацыі, паэт па стану душы, Вольга Міхайлаўна здолела знайсці той ручаёк родных слоў, які у канцы сустрэчы ператварыўся ў бязмежнае мора вершаў, разважанняў, размоў і гульняў. Вольга Сакалова неўпершыню ў нашай бібліятэцы, нашым чытачам добра вядомы яе вершы, выпраменьваючыя светлыя пачуцці любві да роднай зямлі, павагі да подзвігу бацькоў у гады вайны, бязмернай адданасці матулі. А яшчэ пра шчасце і каханне,  што хвалюе кожнага, без чаго і жыццё не жыццё. Слухачам спадабалася размова са знакамітай паэткай і яны выказалі пажаданні на новую сустрэчу.

2 1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *