«Запрашаюць кніжкі ў госці»

Другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі прайшоў пад назвай «Запрашаюць кніжкі ў госці» і быў прысвечаны беларускай мове. Школьнікі паглядзелі лялечны спектакль «Заяц і вожык», які вучыць дабру, ветлівасці і ўзаемадапамозе, і беларускія мультфільмы: «Песня жаўрука» паводле аднайменнай казкі Леаніда Ўлашчанкі, «Якія сны сніць мядзведзь» і «Прыгоды Несцеркі», у аснову якіх пакладзены беларускія народныя абрады і казкі. З вялікім задавальненнем удзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў квэст-гульне «Завітала ў госці казка».