Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Да Дня беларускага пісьменства ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы арганізавана кніжная выстава лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Якраз у Дзень беларускага пісьменства ў 2015 годзе і быў дадзены старт гэтай прэміі. У ліку лаўрэатаў – творы масцітых пісьменнікаў суседнічаюць з кнігамі дэбютантаў, празаікі з паэтамі, драматургі з публіцыстамі, дзіцячыя пісьменнікі з літаратурнымі крытыкамі. Адкрываюцца новыя імёны і выдзяляюцца майстры слова з мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да роднай літаратуры, да яркіх і таленавітых прадстаўнікой мастацкага слова.