Лаўрэаты Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii

«Лаўрэаты Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii» — выстава з такой назвай прадстаўлена на абанеменце мастацкай літаратуры.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Праект скіраваны на падтрымку развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, стымуляванне стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, а таксама на папулярызацыю кнiг i чытання ў грамадстве.

Пазнаеміцца з пераможцамі 2020 года і іх творамі прапануе выстава гарадской бібліятэкі.