XIV восеньскія сустрэчы

17 лістапада ў жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбыліся 14-я восеньскія сустрэчы, на якіх сустракаюцца члены народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Натхненне».

Кожная сустрэча мае свае фарбы і адценні, свой настрой і характар: то правіць баль восень-паненка, то ўсё пачынаецца і круціцца вакол яблыка, то ўсе выступаюць у незвычайным капелюшы з кляновага лісця. Вось і на гэты раз была эксклюзіўная і запамінальная сустрэча – вышуквалі, пад якім знакам задыяка сабралася больш творчых асоб. Аказалася, пад – вадалеем, дзевай і авенам – пароўну. Хутка прабег час сустрэчы, які дазволіў і паслухаць цудоўныя паэтычныя радкі, і падумаць, і пасуперажываць, адчуваючы чужы боль і чужую радасць. Асаблівая ўдзячнасць мінскай суполцы — Вользе Сакаловай, Людміле Бурдыка і Таццяне Каргальцавай за іх цудоўную творчасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *