Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

З 18 па 21 лютага ў Мінску праходзіла XXVІII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая ў чарговы раз сабрала аўтараў, выдаўцоў і чытачоў. Супрацоўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Жодзіна наведалі прэзентацыі кніжных праектаў і аўтограф-сесіі, атрымалі асалоду ад разнастайнасці літаратурных твораў, пазнаеміліся з фіналістамі літаратурнага стартапа LitUP. Таксама на кніжнай выставе была прадстаўлена творчая кампазіцыя народнага літаратурнага клуба «Натхненне» (кіраўнік Вольга Сакалова), дзе свае вершы прачытала Ірына Хілюціч, бібліятэкар жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі.