Вандроўка ў родную мову

9 сакавіка вучні 2 «Е» класа СШ №6 прымалі ўдзел у лінгвістычнай гульні «Вандроўка ў родную мову». Дзеці перакладалі словы, апраналі ляльку ў нацыянальнае адзенне, шукалі словам пары, чыталі вершы. Напрыканцы гульні яны паглядзелі цікавы беларускі мультфільм «Піліпка».