Агляд дзіцячай літаратуры ў СШ №9

20 сакавіка супрацоўнікі аддзела дзіцячага чытання ДУК «Цэнтральная гарадская бібліятэка г. Жодзіна» наведалі СШ №9 з аглядам дзіцячай літаратуры на роднай мове. Сёлета бібліятэчныя паліцы ўзбагаціліся новымі выданнямі — прывабнымі, яркімі, пазнавальнымі. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі вучняў з новымі кнігамі сучасных беларускіх аўтараў для дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі бібліятэкараў і з цікавасцю гарталі старонкі займальных кніг. У аддзеле дзіцячага чытання штодня працуе выстава «Кніжнае сузор’е», дзе з гэтымі выданнямі можна пазнаёміцца. Запрашаем дзяцей і дарослых у цудоўнае падарожжа па кніжных старонках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *