Акцыя «Кніга на роднай мове, якая мяне ўразіла»

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі запрашае вас прыняць удзел у акцыіі да Дня беларускага пісьменства «Кніга на роднай мове, якая мяне ўразіла».

Па водгуках нашых чытачоў будзе зроблена выстава, дзе будуць прадстаўлены самыя цікавыя і незвычайныя кнігі на беларускай мове, якія іх уразілі.

Запрашаем вас таксама падтрымаць акцыю, прапанаваўшы найбольш зацікавіўшыя вас выданні, звярнуць увагу іншых чытачоў на любімых беларускіх аўтараў. Свае прапановы дасылайце на пошту libzhodino@gmail.com або пакідайце ў каментарыях.