Бусева кнігарня

Што найбольш прыемна рабіць халоднымі зімовымі вечарамі? Канешне, чытаць разам з бацькамі займальныя гісторыі і цудоўныя вершы. У бібліятэцы ў зале 1-4 класаў арганізавана выстаўка «Бусева кнігарня». На паліцах выставы знойдзеце лепшыя творы класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, якія прадстаўляе чытанка-маляванка «Буся».

Чытанка-маляванка прапаноўвае літаратурныя вандроўкі, знаеміць з кнігамі і незвычайнымі творамі беларускіх пісьменнікаў на некалькіх мовах (рускай, беларускай і нават англійскай). Буся чытае самыя цікавыя, самыя добрыя гісторыі. Усе творы, напісаныя ў розныя гады, маюць займальныя сюжэты, прасякнуты добрым гумарам, напоўнены мудрасцю нашых продкаў, ненавязліва-павучальна схіляюць юных чытачоў да дабрыні, спагады, справядлівасці, павагі да старэйшых і адзін да аднаго.

Буся чытае — і цябе пачытаць  запрашае!