Знаменательные даты

У кожнага чалавека ёсць малая радзіма – любы сэрцу край, дзе ён нарадзіўся і вырас.  Так і для многіх  жыхароў  горада Жодзіна няма даражэй месца, чым маляўнічыя краявіды  на берагах Плісы і Жодзінкі. Мы ганарымся сваёй цікавай гісторыяй, сваімі знакамітымі землякамі, працай і талентам якіх славіцца Жодзіна, яны сваім самаадданым жыццём заклікаюць кожнага зрабіць як можна больш на карысць роднага горада.