МАЯ РАДЗIМА – ГЭТА Я
Мая Радзiма – гэта я!
I словы гэтыя аснова.
Звяртаюся да вас, сябры!
Павiнны разам быць заўжды,
Не ваяваць, не разрушаць,
Аб нечым дзiўным мяркаваць
I нешта лепшае жадаць.
Хоць гэта час такi цяжкi,
Мы верым у лепшае заўжды.
Ня гледзячы на лёс, няўзгоды i
Турбаваннi кожны час,
Даю вам цэльны я наказ!
Я паўтараю зноў i зноў,
Мне нехапае болей слоў…
Мая Радзiма – гэта я!
I словы гэтыя аснова.
***
ВЯСНА
Паглядзiце ў акно!
Колькi снегу намяло!
Цяжка зiмой будзе птушкам:
Пазадула iх кармушкi.
Апранайцеся хутчэй
Ды бяжыце ўнiз шпарчэй.
А з сабою на дарожку
Прыхвацiце хлебных крошак,
Iх насыпце ў кармушку —
Вельмi рады будуць птушкi!
Прыдуць вешнiя часы,
Будуць чуць iх галасы!
***
МАЦI
Над узгоркам за рачушкай
Хатанька стаяла.
Там мая матуля
Мяне з вайны чакала.
Кожную хвiлiну над абразам Божым
Малiтвачку чытала.
Каб вярнуўся крэпкiм яна жадала.
Успамiны ў матулi часта мiтусiлiсь:
Як маленькi бегаў ля рачной хацiны,
Голымi нагамi па траве насiўся
I з вялiкiм шчасцем да мяне хiлiўся.
З дабратой i ласкай, шчырасцю, турботай
Гадавала мацi любага сынка.
Годы праляцелi хуценька, як птушка —
Хлопца маладога прызвалi на службу.
Вось яна забота! Дзе куды падзелась?
Дзе куды забралi майго любага сыночка?
Мацi, як хацiна ветхая, стаяла,
Мiлага сыночка яна з вайны чакала…
«Вось, вайна, вайна! Слёзы ды разруха!» —
Мацi прашаптала ледзь зусiм без гуку.
«Любы, даражэнькi! Ты вярнiсь да мацi!»
Годы праляцелi, як зарнiца ў небе.
Над узгоркам цiхiм хатанька стаяла,
А мая матуля родная мяне ўсё чакала.