21 лютага ў бібліятэцы адбыўся вечар-падарунак да 50-годдзя з дня заснавання бібліятэкі ад народнага ансамбля ветэранаў працы «Лянок» ПК «БелАЗа» (мастацкі кіраўнік Мікалай Пуплікаў) і мясцовай паэткі Ганны Карпік. Гучалі песні і вершы пра родную Беларусь, родны горад і пра галоўныя чалавечыя пачуцці. У гэтым годзе спаўняецца 70 год БелАЗу, таму ансамбль «Лянок» выканаў некалькі песень і пра наша галоўнае, горадаабразуючае прадпрыемства. Ганна Карпік стварыла лірычны вобраз, увасобіўшы ў сваіх вершах прагажосць роднага горада і прыгажосць чалавечых адчуванняў. На словы Ганны Карпік прагучалі дзве песні ў выкананні Алёны Шэстак і Зінаіды Левандоўскай, падкрэсліўшы талент аўтара і ў песенным жанры. Чытачы бібліятэкі былі ўдзячныя ўдзельнікам вечара-падарунка.