Конкурс эрудытаў “Залацінкі роднай мовы”

Наша мова — жывая і невычэрпная крыніца сакавітых слоў. Фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі ў народзе называюць залацінкамі народнай мудрасці, самацветамі, самародкамі. Але, каб моўныя залацінкі свяціліся мудрасцю, іх трэба ўмела выкарыстоўваць.

 

Вось гэтаму і вучыліся трэццякласнікі сярэдняй школы №5, якія прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў «Залацінкі роднай мовы», падрыхтаваным для іх супрацоўнікамі бібліятэкі. І паказалі сябе сапраўднымі эрудытамі!

01 02 03 04 05 06 07 08 09