
Напярэдадні Дня роднай мовы ў Аддзеле дзіцячага чытання прайшоў турнір знаўцаў «Мова родная мая». Вучні трэцяга класа падзяліліся на тры каманды і спаборнічалі ў веданні беларускай мовы. Рэбусы, пошук сінонімаў, переклад слоў — гэтыя і іншыя заданні былі прапанаваны школьнікам, з якімі яны справіліся, а перамога дасталася камандзе «Вяселка».