Выстава беларускіх кніжных серый

Да Сусветнага дня кнігі ў бібліятэцы арганізавана выстава кніжных серый «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі» і «Мая беларуская кніга».

Серыя кніг «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі» выдавецтва «Чатыры чвэрці» змяшчае выбраныя творы і пераклады беларускіх пісьменнікаў, многія з каторых — лаўрэаты прэстыжных літературных прэмій, знакамітыя па-за межамі краіны.

Серыя «Мая беларуская кніга» аб’яднала папулярныя і малавядомыя творы беларускіх пісьменнікаў: Адама Міцкевіча і Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Яна Баршчэўскага і іншых майстроў слова. У 38 тамах серыі выдавецтва разам з аўтарытэтнымі пісьменнікамі і філолагамі сабрала раманы і аповесці, паэмы і вершы беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама народныя паданні і казкі.