Зіма — час казачных прыгод. У гэты час цудоўна ўсё без выключэння! Нават лютыя маразы, бо менавіта яны вучаць любіць і шанаваць цяпло і ўтульнасць роднага дома. Менавіта зіме, самаму чароўнаму, заснежанаму часу года на абанеменце для дашкольнікаў і 1-4-х класаў прысвечана кніжная выстава «Кніжны снегапад». На экспазіцыі прадстаўлены чароўныя зімовыя казкі і аповесці. Гэтыя кнігі падораць незабыўны настрой і створаць асаблівую атмасферу душэўнага чытання.