Гicторыя вышыванкi

Штогод адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне. Як правіла, гэтае свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання. Свята тройчы прымаў Полацк (1994, 2003, 2017), двойчы — Тураў (1995, 2004), а таксама Заслаўе (2000, 2014); Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Бялынічы (2020). Чарговае свята пройдзе ў Капылі 4-5 верасня 2021 года.

Напярэдаднi cвята зала перыёдыкi падрыхтавала выставу «Гicторыя вышыванкi».

Вышыванка — гэта беларуская нацыянальная вопратка, якая ў наш час зноў набiрае папулярнасць. Цяпер вышыванка выйшла на мiжнародны ўзровень i стала вядомая грамадскасцi. Нашы продкi не насiлi прыгожую вышытую вопратку кожны дзень, яна зберагалася для асаблiвых выпадкаў. Чырвоны ўзор меў для нашых продкаў асаблiвы сэнс, з’яўляўся абярэгам, якi наносiўcя па краях адзення ў выглядзе ўзораў. Нацыянальны беларускi арнамент – гэта не проста ўпрыгожванне ўбору, а цэлая гicторыя. Кожны знак, вышыты на такой вопратцы, валодае сэнсам i сакральным значэннем. Усе ўзоры можна разгадаць, яны з’ўляюцца асаблiвым шыфрам беларускага народа.