Віктарына да Дня беларускага пісьменства «Промнi асветнiцтва»

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры Беларусі і друку пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з’явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства.

Дню беларускага пісьменства прысвечаны шэраг мерапрыемстваў  Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Жодзіна.

А зараз прапануем прыняць удзел у віктарыне «Промнi асветнiцтва».