З мэтай папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі і знаёмства з творчай спадчынай айчынных аўтараў у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы арганізавана кніжная выстава «Пад небам роднага слова». Экспазіцыя прымеркавана да юбілеяў знакамітых беларускіх пісьменнікаў. Гэта цудоўная нагода асвяжыць у памяці іх непераўзыйдзеныя шэдэўры, адкрыць для сябе новыя творы. Жадаем прыемнага чытання.