Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
24 лютага ў бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча ў клубе «У гасцях у кнігі», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Час адкрыццяў «Чароўны куфэрак» дапамог трэццякласнікам СШ №2 акунуцца ў мілагучную, спеўную, ласкавую беларускую мову і адкрыць для сябе нешта новае, нязведанае.