22 сакавiка адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў. Да гэтага дня зала перыёдыкi падрыхтавала эка-факт «»Родная прырода» — 50 гадоў».
«Родная прырода» — грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах раз ў месяц. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзяржаўных экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку.
Некалькi цiкавых звестак з часопicа:
Беларусь часта называюць азёрным краем. Больш за 10 тысяч вадаёмаў, вялiкiх i малых, знаходзiцца на тэрыторыi нашай краiны. Сярод iх асаблiвае месца займае сicтэма Нарачанскiх азёр – Баторына, Мястра i Нарач.
Бярэзiна – самая доўгая рака, якая на усiм сваiм цячэннi размешчана ў Беларусi (на тэрыторыi Вiцебскай, Мiнскай, Магiлёўскай i Гомельскай обласцей). На рачэ размешчаны гарады Барыса ў, Бабруйск, Светлагорск, а таксама Беразiно, якому рака дала сваё iмя.
Адна з самых вядомых рэк Беларусi пачынаецца ва Украiне — з мелiярацыйнага канала ў Любамскiм раёне на Валынi. Прыпяць – сапраўдная скарбнiца беларускай iхтыяфаўны! Там водзяцца язь, лешч, шчупак, акунь, карась, ёрш, судак, сом i iнш.
Часопic «Родная прырода» — гэта выдатны «прыродны» фотаальбом.