Чацвёрты дзень Кніжкінага тыдня — Дзень эрудыта.
А вы ведаеце, што такое бравэрка? Гэта верхняя кароткая мужчынская вопратка. А ці спрабавалі вы беларускую нацыянальную страву верашчаку? У гульне-віктарыне «У госці ды беларускай гаспадыні» навучэнцы 2 класаў СШ №8 змаглі акунуцца ў атмасферу беларускага побыту і народнай мудрасці. Падзяліўшыся на каманды, хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі хто хутчэй і без памылак паўторыць скорагаворку на беларускай мове, хутчэй збярэ прадукты для прыгатавання любімых страў многіх беларусаў — дранікаў і баршчу, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі, перакладалі з рускай мовы на беларускую, вырашалі рэбусы.
Сённяшняя сустрэча адкрыла дзецям непаўторны свет беларускай культуры, падарыла яркія ўражанні і радасць зносіныў з сябрамі, пазнаёміла з раней невядомымі беларускімі словамі.