Цэнтральная гарадская бібліятэка запрашае прыняць удзел у акцыі «У пошуках папараць-кветкі».
Акцыя прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Творчая работа павінна быць прысвечана сімвалу беларускага шчасця — папараць-кветке. Прымаюцца вырабы з любога бяспечнага матэрыялу: тканіны, гліны, паперы, цеста і інш.
Прыём творчых работ будзе ажыццяўляцца з 1 красавіка да 30 чэрвеня.
Падрабязней — у Палажэнні аб акцыі.