Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Каб пазнаеміцца з гістарычным шляхам пісьменства і друку ў Беларусі, Цэнтральную бібліятэку г. Жодзіна наведалі сямікласнікі СШ №1 і трэцякласнікі СШ №2. Школьнікі пазнаеміліся з «Малой падарожнай кніжкай» Ф.Скарыны — першай выдадзенай у Беларусі кнігай, якой споўнілася 500 гадоў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі самыя незвычайныя кнігі бібліятэкі, пазнаеміліся з кніжнымі выставамі «Лепшыя беларускія кнігі ўсіх часоў, якія пажадана прачытаць кожнаму» і «Гісторыя для школьнікаў». З вялікай цікавасцю школьнікі прынялі ўдзел у акцыі «Пішам гусіным пяром».