15 студзеня 2023 года Мінская вобласць адмеціць 85-годдзе. На карце краіны Міншчына сваім абліччам нагадвае сэрца, да яе, як артэрыі, сыходзяцца шляхі-дарогі з усіх канцоў рэспублікі. Так, сімвалічна сэрцам Беларусі яна і з’яўляецца, так успрымаецца яе жыхарамі.
У Мінскай вобласці вырабляюць чвэрць усёй прадукцыі аграпрамысловага комплексу, а таксама БелАЗы, калійныя ўгнаенні і знакамітыя адроджаныя слуцкія паясы. Рэзідэнцыя Радзівілаў, прыродная жамчужына, возера Нарач – усё гэта таксама Мінская вобласць.
Да юбілею вобласці ў бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава «Мой любы край, мая Міншчына!».